Зяленскі: Расея плануе гэтай зімой фактычна ўключыць у вайну Паўночную Карэю
23- 14.10.2024, 20:20
- 10,520
Пра гэта сведчаць звесткі ўкраінскай выведкі.
Расея плануе гэтай зімой «фактычна ўключыць» у вайну супраць Украіны Паўночную Карэю, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 14 кастрычніка падчас вечаровага звароту.
Зяленскі расказаў, што разам са Службай знешняй выведкі і Галоўнай управай выведкі Мінабароны краіны абмеркаваў планы расейцаў у вайне ва Украіне гэтай восенню – зімой, а таксама фактычнае ўключэнне ў канфлікт Паўночнай Карэі.
– Таксама – стасункі Расеі з некаторымі іншымі краінамі, якія, на жаль, інвестуюць у задоўжванне вайны, – расказаў украінскі лідар.
Уладзімір Зяленскі адзначыў важнасць знешнепалітычнага кірунку.
– Я дзякую выведцы, усім задзейнічаным спецыялістам за поўную карціну. У адказ даў канкрэтныя задачы Сілам абароны, Сілам бяспекі, ураду і нашым дыпламатам. Хто б ні дапамагаў Расеі, будзем рэагаваць так жорстка, як трэба для абароны Украіны. Будзе і адпаведная наша праца з партнёрамі, каб расейскія намеры не спрацавалі
Учора ўкраінскі лідар сказаў, што КНДР выпраўляе сваіх вайскоўцаў ва Украіну ваяваць на баку Расеі.
Раней выданне Kyiv Post напісала, што каля Данецка ў выніку ракетнага ўдару 3 кастрычніка загінулі больш за 20 вайскоўцаў, сярод якіх – шэсць афіцэраў з Паўночнай Карэі. Яшчэ трое вайскоўцаў КНДР былі параненыя.