Экс-трэнера баскетбольнай каманды Беларусі звольнілі з польскага клуба
- 15.10.2024, 9:26
- 2,734
Прычынай можа быць тое, што ён замахнуўся на гульца.
Польская "Асторыя" з Быдгашча абвясціла аб расстанні з беларускім спецыялістам Аляксандрам Круцікавым, паведамляецца ў Facebook клуба. На гэта звярнула ўвагу выданне "Трыбуна". Мяркуючы з усяго, прычына ў непрымальных паводзінах трэнера.
Інцыдэнт адбыўся 13 кастрычніка ў матчы трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы паміж рэзервовай камандай "Асторыі", якую ўзначальваў Круцікаў, і "Акадэмія Гортата" (Гданьск). У трэцяй чвэрці 20-гадовы гулец гаспадароў Мацей Заблоцкі быў выдалены з пляцоўкі (глядзець з адзнакі 1.26:00), сеў на лаву запасных, пасля чаго беларускі настаўнік эмацыйна завёўся, падышоў да Заблоцкага і замахнуўся на падапечнага.
Круцікаву 64 гады. У якасці галоўнага трэнера ён працаваў з польскімі клубамі з сярэдзіны 1990-х. У 2015-2019 гадах кіраваў мужчынскай камандай Беларусі. Пры ім каманда мела рэальны шанц упершыню адабрацца на чэмпіянат Еўропы. Але ў выніковым матчы кваліфікацыі беларусы саступілі партугальцам.
Акрамя таго, у канцы сезона-2016/2017 Круцікаў узначаліў клуб “Цмокi-Мінск”. Выводзіў сталічную каманду ў плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа. Трэнер пакінуў “Цмокi” ў студзені 2019 года і вярнуўся працаваць у Польшчу. Пасля жніўня-2020 падпісаў ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту.