Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў ордэнамі артыстаў беларускага хору «Васілёчкі»
- 15.10.2024, 14:06
- 1,036
Асобную ўзнагароду беларусы атрымалі ад Міністэрства культуры.
Амаль паўтары тысячы канцэртаў, каля 150 удзельнікаў і нязменна беларуская песня – беларускі хор «Васілёчкі» з Бельска Падляскага на Беласточчыне адсвяткаваў 60-гадовы юбілей, перадае Беларуская служба «Польскага радыё»,прэзідэнт-польшчы-ўзнагародзіў-ордэнамі-артыстаў-беларускага-хору-«васілёчкі»-фотавідэа).
За сваю шматгадовую гісторыю калектыў мае на рахунку не толькі канцэрты, але і ўдзел у фільмах Тамары Саланевіч ды нават выступ з канцэртнай праграмай на Беларускім тэлебачанні ў 1985 годзе. Менавіта гэтым архіўным запісам і распачалася юбілейная ўрачыстасць.
У часе ўрачыстасці артысты хору атрымалі таксама дзяржаўныя ўзнагароды. Рашэннем прэзідэнта Польшчы за папулярызацыю народнай культуры і традыцый былі ўзнагароджаныя восем удзельнікаў «Васілёчкаў».
Залатым Крыжам Заслугі ўзнагароджаная Надзея Федаровіч; срэбныя Крыжы Заслугі атрымалі Марыя Краўчук і Васіль Іванюк; бронзавыя Крыжы Заслугі – Вяслава Ваўрыновіч, Барбара Андрэюк, Аліна Мінкевіч, Міхал Мацеюк і Славамір Саковіч.
На моцы рашэння міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ганны Урублеўскай хор «Васілёчкі» атрымаў ганаровую адзнаку «За заслугі для польскай культуры».