21 снежня 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы УС РФ адмовіліся выконваць баявыя задачы на Запарожскім кірунку

3
Вайскоўцы УС РФ адмовіліся выконваць баявыя задачы на Запарожскім кірунку

У 70-м мотастралковым палку спее бунт.

Вайскоўцы УС РФ са складу 70-га мотастралковага палка, які вядзе баявыя дзеянні на Запарожскім кірунку, часта адмаўляюцца выконваць пастаўленыя баявыя задачы. Пра гэта паведаміў украінскі партызанскі рух «АТЕШ».

“Нізкі маральны стан расейскіх байцоў сур'ёзна адбіваецца на іх баяздольнасці. Наш агент паведамляе аб шэрагу выпадкаў, калі вайскоўцы названага палка адмаўляліся выконваць пастаўленыя баявыя задачы”, - гаворыцца ў паведамленні.

У “АТЭШ” патлумачылі, што вайсковае кіраўніцтва гэтага палка спаганяе з расейскіх акупантаў-шарагоўцаў грошы, а таксама не забяспечвае іх належнай зброяй і амуніцыяй, з-за чаго ў падраздзяленні расце непадпарадкаванне начальству.

“Вайскоўцы вымушаныя купляць будматэрыялы для абсталявання сваіх пазіцый за ўласныя грошы, нягледзячы на тое, што ў суседніх падраздзяленнях падобнага не фіксуецца. Гэта можа ўказваць на тое, што камандзіры названага падраздзялення крадуць грошы, выдаткаваныя на закуп матэрыялаў. Сумы пабораў дасягаюць 100 тысяч рублёў на месяц”, - адзначылі ў “АТЭШ”.

Украінскія партызаны таксама паведамілі, што расейскія вайскоўцы, якія адмаўляюцца пераводзіць грошы, зазнаюць гвалт і здзекі з боку сваіх жа суайчыннікаў, што таксама павялічвае недавер і напружанасць у палку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках