Паўночнакарэйцы ўжо бягуць з расейскага войска
24- 15.10.2024, 15:51
- 41,504
Уцёкі адбыліся на мяжы Бранскай і Курскай абласцей РФ.
Расейскія акупанты сфармавалі «асаблівы бурацкі батальён», укамплектаваны грамадзянамі КНДР, пры гэтым 18 вайскоўцаў з Паўночнай Карэі ўжо здзейснілі ўцёкі з пазіцый на мяжы Бранскай і Курскай абласцей РФ.
Са слоў суразмоўцы «Украінскай праўды» у спецслужбах, матывы ўцёкаў паўночнакарэйцаў невядомыя, акупацыйнае войска пачало іх пошукі.
У той жа час гэтую інфармацыю расейскія акупанты спрабуюць схаваць ад свайго вышэйшага камандавання.