21 снежня 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беразе ляснога возера ў Віцебскай вобласці прадаецца база адпачынку

4
На беразе ляснога возера ў Віцебскай вобласці прадаецца база адпачынку

Каштуе як двухпакаёўка ў Менску.

База адпачынку «Бадзёрасць», якая не выкарыстоўваецца, размешчаная ў віцебскіх лясах удалечыні ад цывілізацыі, зараз шукае таго, хто гатовы ўдыхнуць у яе новае жыццё. Турыстычны аб'ект знаходзіцца ў вельмі цікавым месцы - проста на беразе маляўнічага возера Ардышава, багатага лячэбным сапрапелем. Комплекс будынкаў выстаўлены на таргі на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», піша Realt.

База адпачынку «Бадзёрасць» размешчаная ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, побач з вёскай Сафіеўкай. Ад Менска да гэтых месцаў - 245 кіламетраў, ад Віцебска - 40 кіламетраў, ад Воршы - 25 кіламетраў. База знаходзіцца ў змешаным лесе проста на беразе возера Ардышава.

Турыстычны аб'ект быў заснаваны ў 2005 годзе. На тэрыторыі ў палову гектара размясціліся два гасцявыя дамы, лазня і некалькі гаспадарчых пабудоў. Адначасова база адпачынку магла прыняць блізу 12 чалавек. Адпачывальнікам прапаноўвалася рыбалка, пракат катамаранаў і лодак, купанне ў возеры Ардышава. Дарэчы, водныя працэдуры тут былі з лячэбным эфектам - дзякуючы наяўнасці ў возеры сапрапелю, багатага мінеральнымі і арганічнымі рэчывамі.

Зараз будынкі базы адпачынку «Бадзёрасць» (раней яны былі на балансе «Віцебскэнэрга»), якія не выкарыстоўваюцца, выстаўленыя на таргі.

У склад лота ўвайшлі два спальныя корпусы 1995 года пабудовы плошчай 110 і 189 квадратаў, а таксама гараж, саўна і шматлікія гаспадарчыя будынкі. Дарэчы, на тэрыторыі базы ёсць уласная свідравіна, каналізацыя і электрычнасць.

Зямельныя надзелы (адзін - для абслугоўвання базы, другі - для размяшчэння гаспадарча-пітной свідравіны) будуць перададзеныя новаму ўласніку ў арэнду на 50 гадоў.

За 2,5 кіламетры ад базы адпачынку «Бадзёрасць» знаходзіцца вёска Сафіеўка, дзе ёсць прадуктовая крама і пошта. За 15 кіламетраў ад базы можна знайсці АЗС. Найбліжэйшыя лякарня і кавярня ёсць у пасёлку Багушоўцы, размешчаным за 18 кіламетраў ад базы.

Новы ўласнік зможа выкарыстоўваць зямельныя надзелы для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, для размяшчэння аб'ектаў аздараўленчага або рэкрэацыйнага прызначэння пры ўмове захавання ўсіх норм і правіл.

Пачатковы кошт базы адпачынку складае 266 тысяч рублёў (81 тысяча даляраў).

Аўкцыённыя таргі прызначаныя на 12 лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках