15 кастрычнiка 2024, aўторак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы знялі на відэа вялізныя могілкі расейскіх вайскоўцаў у Татарстане

9
Расейцы знялі на відэа вялізныя могілкі расейскіх вайскоўцаў у Татарстане

Войска РФ нясе сур'ёзныя страты ва Украіне.

У Інтэрнэце распаўсюдзілася відэа, на якім відавочцы зафіксавалі вайсковыя могілкі ў Татарстане, дзе пахаваныя расейскія вайскоўцы, якія загінулі ў вайне з Украінай. Могілкі «перапоўненыя» магіламі, што падкрэслівае маштабы стратаў расейскага боку. Відэа было апублікаванае ў Telegram-канале «Украіна 365».

На кадрах можна ўбачыць шматлікія расейскія сцягі і сцягі розных падраздзяленняў, што дае магчымасць ідэнтыфікаваць месца як вайсковае пахаванне. У каментарах да відэа гаворыцца, што страты настолькі вялікія, што людзі пастанавілі зняць могілкі і паказаць гэта сваякам, каб яны маглі ўбачыць маштабы таго, што адбываецца.

«Карацей капец, Эдзік, тут жах», – каментуе відэа жанчына, якая здымае тое, што адбываецца, на камеру.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках