УСУ вядуць баі на 10 кірунках
- 15.10.2024, 20:49
- 1,702
Больш за ўсё атак расейцы ўчынілі на Курахаўскім кірунку.
З пачатку дня ўжо адбылося 96 боесутыкненняў на 10 кірунках. Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ ў зводцы ў аўторак, 15 кастрычніка.
«Сітуацыя на лініі баявога сутыкнення застаецца складанай. Сілы абароны Украіны накіроўваюць намаганні на зрыў наступальных планаў расейскага агрэсара і знішчаюць ягоны асабісты склад і тэхніку», – гаворыцца ў паведамленні.
Так, на Харкаўскім кірунку расейцы безвынікова штурмавалі пазіцыі УСУ ў раёне Ваўчанска і Старыцы.
На Купянскім кірунку вораг 18 разоў атакаваў каля Кучараўкі, Новаасінавага, Грушаўкі, Пясчанага, Глушкаўкі, Лазавой, Круглякоўкі і Вішнёвага. 11 боестыкненняў да гэтага часу прадаўжаюцца.
На Ліманскім кірунку захопнікі ўчынілі 13 штурмаў паблізу Грэкаўкі, Макееўкі, Неўскага, Зарэчнага і Торскага. Дзевяць боестыкненняў закончыліся, яшчэ чатыры – прадаўжаюцца.
На Краматорскім кірунку адбітыя дзве атакі ў раёне Калінаўкі і Прадцечына.
На Тарэцкім кірунку адбылося сем варожых штурмаў у раёне Тарэцка, Дачнага і Шчарбінаўкі. Усе яны спыненыя.
На Пакроўскім кірунку акупанты ўчынілі 14 атак паблізу Наватроіцкага, Міралюбаўкі, Луча, Чырвонага Яра, Сялідава і Крутога Яра. Сілы абароны адбілі 11 нападаў ворага, тры боесутыкненні – прадаўжаюцца.
На Курахаўскім кірунку захопнікі атакавалі 30 разоў у бок Крамянной Балкі, Навадмітраўкі, Цукурына, Новасялідаўкі, Георгіеўкі, Канстанцінаўкі, Антонаўкі і Кацярынаўкі. 16 спробаў акупантаў прасунуцца наперад ужо адбітыя.
На Урэмеўскім кірунку адбылося адно боесутыкненне паблізу Раздольнага.
На Арэхаўскім кірунку расейцы дарэмна атакавалі паблізу Малой Такмачкі.
Таксама адзін раз вораг штурмаваў пазіцыі УСУ на Прыдняпроўскім кірунку.