Лукашэнку пагражаюць
1- 16.10.2024, 9:26
- 13,322
Расея пачала "двайную гульню".
Інцыдэнты са з'яўленнем расейскіх беспілотнікаў у паветранай прасторы краіны, уключаючы выпадак 3 кастрычніка 2024 года, калі ўдарныя дроны «Шахед» праляцелі побач з верталётам Лукашэнкі, падкрэсліваюць падвойную гульню Крамля, піша Давід Цітоў для «Обозревателя».
Расея не толькі выкарыстоўвае Беларусь як лагістычны плацдарм для ўдараў па Украіне, але і стварае рызыку для самога Лукашэнкі, што з'яўляецца прыхаванай формай ціску.
Крэмль даўно спрабуе ўцягнуць Беларусь у актыўныя баявыя дзеянні на баку Расеі, каб пашырыць сваю ваенную кампанію. Аднак Лукашэнка ўсведамляе рызыкі такога ўдзелу, асабліва ўлічваючы непапулярнасць вайны сярод беларусаў і магчымасць новых пратэстаў, падобных да падзей 2020 года. Інцыдэнты з расейскімі беспілотнікамі служаць яшчэ адным спосабам Крамля нагадаць Лукашэнку, што бяспека ягонага рэжыму наўпрост залежыць ад Масквы.
Лукашэнка, як алавяны салдацік каля адкрытага агню, спрабуе манеўраваць з боку ў бок для захавання свайго месца і пасады, застаючыся непаслядоўным і хаатычным. Але наколькі хопіць Лукашэнкі і што яшчэ зробіць Пуцін, каб уціхамірыць самадзейнасць Лукашэнкі?