Мянчук дзіўным чынам хацеў уразіць дзяўчыну
4- 16.10.2024, 9:11
- 3,904
На яго завялі крымінальную справу.
Мянчук забраўся на капот чужога аўто, спрабуючы ўразіць дзяўчыну. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.
У паведамленні сказана, што ў Маскоўскае РУУС звярнулася мянчанка, у якой невядомыя пашкодзілі капот машыны. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі і затрымалі падазраванага. Ім быў 35-гадовы жыхар Менска.
Удалося ўстанавіць, што мужчына разам са сваёй знаёмай пасля супольнага распівання алкагольных напояў пайшлі на начны шпацыр. Мужчына, выйшаўшы з пад'езда, надумаў уразіць сваю дзяўчыну і залез на капот аўтамабіля Geely Coolray, які быў прыпаркаваны ў двары.
«Агульная сума шкоды склала больш за 2 200 рублёў», - распавялі ў міліцыі.
Паведамляецца, што была заведзеная крымінальная справа за хуліганства.