Каманда Беларусі ў футболе ўстанавіла гістарычны рэкорд
5- 16.10.2024, 10:39
- 3,104
Восем матчаў без параз.
Аўторкавым вечарам каманда Беларусі ў футболе правяла чацвёрты матч у гэтым розыгрышы Лігі нацый, згуляўшы ўнічыю з камандай Люксембурга - 1:1. Пад кіраўніцтвам гішпанскага спецыяліста Карласа Алоса беларускія футбалісты правялі 14 сустрэч, у афіцыйных гульнях яны не ведаюць параз ужо больш за год.
Серыя з васьмі матчаў - рэкордная ў гісторыі каманды.
У афіцыйных матчах беларусы не ведаюць параз, але ў таварыскіх сустрэчах рэгулярна саступаюць. Такіх на доследным адрэзку было чатыры. Тры з іх - паразы. Ад чарнагорцаў (0:2), расейцаў (0:4) і ізраільцян (0:4).