Беларус здабыў у покер суму з пяццю нулямі
1- 1,678
Ён перамог турнір на Кіпры.
Мікалай Васкабойнікаў працягвае ўмацоўваць сваю рэпутацыю на міжнароднай покернай арэне. Беларускі гулец стаў пераможцам турніру $50,000 EPT Super High Roller, які прайшоў на Кіпры. У гэтым турніры, з прызавым фондам $2,27 млн, удзельнічалі 47 гульцоў, але толькі першыя шэсць месцаў атрымалі грашовыя прызы, піша pokernews.
Васкабойнікаў здолеў дайсці да фіналу, дзе сустрэўся з расейцам Артурам Марцірасянам. Нашаму суайчынніку дастаўся галоўны прыз - $601,4 тысяч. Акрамя гэтага, Васкабойнікаў прысвяціў сваю перамогу сям'і - у яго і ягонай жонкі двое дзяцей, а пара чакае трэцяга.
Гэты поспех узняў агульны даход Мікалая ў жывых турнірах вышэй за $9 млн, што робіць яго другім у заробку сярод беларускіх гульцоў.