Замест Лукашэнкі расейскага губернатара прыняў іншы чыноўнік
10- 16.10.2024, 11:09
- 9,952
Раней дыктатар рабіў гэта асабіста.
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты ўчора правёў сустрэчу з губернатарам Хабараўскага краю Дзмітрыем Дзямешыным.
Як паведаміла БелТА, галоўнай тэмай стала развіццё ўзаемадзеяння ў прамысловасці і абарона агульнага рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку замежных вытворцаў.
Адзначым, раней Лукашэнка асабіста прымаў расейскіх губернатараў, якія прыязджалі ў Менск.