21 снежня 2025, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі напалоханыя новай прапановай Украіны

11
У Расеі напалоханыя новай прапановай Украіны

Замежныя кампаніі могуць цалкам адмовіцца ад угодаў з РФ.

На наступным тыдні Група распрацоўкі фінансавых захадаў барацьбы з адмываннем грошай (FATF) прыме пастанову аб уключэнні Расеі ў свой чорны спіс. Калі гэта адбудзецца, па расейскай эканоміцы будзе нанесены катастрафічнай сілы ўдар, падкрэсліваюць аналітыкі.

Паводле звестак Politico, у распараджэнне журналістаў якога патрапіў канфідэнцыйны дакумент, уключэнне ў спіс лабіюе Украіна, якая змагла сабраць вялікую колькасць звестак, што пацвярджаюць фінансаванне тэрарызму і супрацоўніцтва з дзяржавамі-ізгоямі. Расея ўвойдзе ў спіс дзяржаў з найвышэйшай рызыкай, далучыўшыся да Ірана, Паўночнай Карэі і М'янмы.

У прапанове падкрэсліваюцца фінансавыя і вайсковыя сувязі Расеі з краінамі павышанай рызыкі, а таксама фінансаванне ёю прыватных ваенізаваных груповак. Расейскі эканамічны аналітык Анатоль Несміян падкрэслівае, што ўключэнне Расеі ў чорны спіс стане сапраўдным Армагедонам для Крамля, на фоне якога цяперашнія праблемы з міжнародным гандлем здадуцца дробязямі.

«Калі гэта адбудзецца, мала не здасца нікому, бо праблемы ўзнікнуць ужо не толькі з падсанкцыйнымі таварамі, а з усім міжнародным гандлем Расеі ў прынцыпе», – падкрэслівае ён. Уключэнне Расеі ў чорны спіс FATF (Групы распрацоўкі фінансавых захадаў барацьбы з адмываннем грошай) можа мець сур'ёзныя наступствы для расейскай эканомікі і міжнародных дачыненняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках