21 снежня 2024, Субота, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бульбяная ліхаманка» дабралася да Берасця

19
«Бульбяная ліхаманка» дабралася да Берасця

За караняплоды гатовы аддаць кампутар і акустычную сістэму.

На папулярнай пляцоўцы бясплатных аб'яў «Куфар» з'явілася цікавая прапанова. У Берасці прадавец гатовы абмяняць свой кампутар і акустычную сістэму да яго на бульбу, заўважыў партал Blizko.by.

Прадавец з Берасце выставіў на пляцоўку кампутар на базе працэсара Intel Core i3 з частатой 3,7 Ггц і аператыўнай памяццю аб'ёмам 8 Гб, а таксама назапашвальнікам аб'ёмам 1 Тб. Са здымкаў відаць, што манітор бракаваны: вертыкальныя палосы ў правай частцы экрана не паказваюць карцінку. За кампутар прадавец хоча 350 рублёў або гатовы абмяняць яго на бульбу.

Ён жа выстаўляе яшчэ і акустычную сістэму Microlab FC361, як сцвярджаецца, у ідэале дзве калонкі, сабвуфер, блок кіравання. За гэты набор берасцееец хоча 150 рублёў ці зноў жа з абменам на бульбу.

Як раней высветліў партал, зараз бульбу на рынках прадаюць коштам ад 1,1 да 3 рублёў за кіло. Атрымліваецца, што за абодва лоты агульным коштам 500 рублёў трэба будзе аддаць ад 150 да 450 кілаграмаў бульбы. Зрэшты, у аб'явах берасцейца не ўдакладняецца, у якой колькасці яму патрэбная гародніна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках