30 снежня 2024, панядзелак, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

2
У Гомелі судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

Яму пагражае дзесяць гадоў турмы.

У Гомелі разглядаюць чарговую карупцыйную справу. З апублікаванай інфармацыі можна меркаваць, што абвінавачаны працаваў кіраўніком на Гомсельмашы.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мітраховіча Анатоля Адамавіча. Мужчыну вінавацяць паводле артыкула 430 ч.2 КК РБ «Атрыманне хабару». Максімальнае пакаранне, якое пагражае абвінавачанаму, - 10 гадоў пазбаўлення волі.

Анатоль Адамавіч Мітраховіч з'яўляецца поўным цёзкам былога галоўнага тэхнолага Завода самаходных камбайнаў ААТ «Гомсельмаш». Спалучэнні вельмі рэдкіх імёнаў па бацьку і прозвішчу паказваюць, што пад суд патрапіў менавіта былы кіраўнік завода.

Год таму Анатоля Мітраховіча з пашанай адправілі на пенсію. Ветэран Гомсельмаша адпрацаваў на заводзе 52 гады. Яму было прысвоенае званне «Ганаровага гомсельмашаўца». Галоўным тэхнолагам Завода самаходных камбайнаў Мітраховіч стаў яшчэ ў 1989 годзе. Апошнія тры гады ён займаў пасаду вядучага спецыяліста ва ўправе галоўнага тэхнолага.

Судовы працэс за атрыманне хабару праз год пасля выхаду на пенсію можа сведчыць аб тым, што следчыя расследуюць дзейнасць экс-кіраўніка ў папярэднія гады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках