Зяленскі: Пуцін з’ехаў з глузду
23- 16.10.2024, 14:34
- 15,366
І хоча толькі войны.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея не імкнецца да сумленных мірных перамоў, а Пуцін «з’ехаў з глузду і хоча толькі войны». Гэтая заява была зробленая падчас выступу прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе.
«Ён сам не зменіцца. Ён занадта з мінулага. Занадта ўчорашні. Ён глухі да ўсіх астатніх. Але разам - мы, украінцы, разам з нашымі партнёрамі - мы павінны змяніць абставіны так, каб вайна скончылася. Безадносна да таго, чаго хоча Пуцін», - падкрэсліў Зяленскі, дадаўшы, што Расею трэба схіліць да міру.
На яго думку, калі Пуцін даб'ецца сваіх мэт, гэта створыць небяспечны прэцэдэнт для іншых патэнцыйных агрэсараў, якія могуць прыйсці да высновы, што захопніцкія войны прыносяць выгаду.