16 кастрычнiка 2024, Серада, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трампу жорстка адказалі на яго прапановы пра «мір»

10
Трампу жорстка адказалі на яго прапановы пра «мір»
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: AP

Украіна не з'яўляецца разменнай манетай.

Украінскі ваенкар Багдан Мірошнікаў адказаў на формулу «спынення вайны за 24 гадзіны» Дональда Трампа.

За тры гады поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну на Блізкім Усходзе Ізраіль у аблозе ворагаў бароніць сваю незалежнасць, піша Мірошнікаў.

У гэты ж час Расея наўпрост вярбуе ў КНДР наймітаў у вялікай колькасці. Акрамя таго, Іран і Паўночная Карэя пастаўляюць Расеі боекамплект да артылерыі мільёнамі, а таксама балістычныя ракеты, дроны і іх тэхналогіі. А яшчэ РФ наносіць некалькі дзясяткаў авіяўдараў па пазіцыях, падкантрольных апазіцыі ў Сірыі.

«А цяпер дапамажыце Дашы знайсці формулу «спынення вайны за 24 гадзіны», пра якую так актыўна гаворыць Трамп на ўвесь свет. Капітуляцыя - гэта не спыненне вайны. Украіна - гэта не разменная манета ўнутранай позвы ЗША, спадар Дональд. З ЗША ці без іх нам усё адно давядзецца ваяваць далей. Бо іншага шляху ў нас няма», - падкрэсліў Мірошнікаў.

З яго слоў, у яго дрэнная навіна для ўсіх тых, хто мроіць перамовамі або ўсімі іншымі формамі капітуляцыі.

«Я спадзяюся, што налета ВПК краін ЕЗ выйдзе на тыя магутнасці, якія былі запланаваныя. І гэта таксама зменшыць залежнасць ад Штатаў. Без аглядкі на тое, хто там стане прэзідэнтам», - дадаў Мірошнікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках