Пажар на вайсковым аэрадроме пад Масквой: што вядома
4- 16.10.2024, 16:05
- 9,850
Апублікаваныя фота і відэа з месца інцыдэнту.
На вайсковым аэрадроме ў Маскоўскай вобласці адбыўся пажар, якому быў прысвоены другі ўзровень складанасці. На гэты момант расейцам не ўдалося лакалізаваць агонь.
Інфармацыя аб здарэнні пачала з'яўляцца ў сацыяльных сетках 16 кастрычніка. У розных пабліках ужо размешчаныя фатаграфіі і відэазапісы з месца інцыдэнту.
Паведамляецца, што ўзгаранне адбылося на тэрыторыі аэрадрома Чкалоўскі, ахапіўшы плошчу 800 квадратных метраў.
«Паводле інфармацыі блізкіх да сілавікоў ТГ-каналаў, загарэўся адміністрацыйны будынак, плошча пажару - 800 кв.м. Папярэдне, абышлося без пацярпелых», – піша Telegram-канал ASTRA.
Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма.