16 кастрычнiка 2024, Серада, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў, што Украіна сёння ваюе з трыма краінамі

3
Зяленскі заявіў, што Украіна сёння ваюе з трыма краінамі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Ці ёсць у спісе Беларусь?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 16 кастрычніка ў Вярхоўнай Радзе, што краіна вядзе вайну адразу з трыма дзяржавамі: Расеяй, Паўночнай Карэяй і Іранам. Пры гэтым ён не згадаў Беларусь, якая з падачы Лукашэнкі стала базай для маштабнага наступлення расейскіх акупацыйных сіл ва Украіну.

«У кааліцыі злачынцаў разам з Пуціным на гэты момант ужо ёсць Паўночная Карэя - сям'я Кім, якая трымае ў рабстве больш за 20-мільённую частку карэйскага народа», - адзначыў Зяленскі.

Ён дадаў, што ўкраінская вайсковая выведка фіксуе не толькі пастаўкі зброі з Паўночнай Карэі ў Расею, але і адпраўку рабочых, якія замяняюць забітых расейцаў і папаўняюць шэрагі расейскага войска.

Акрамя таго, Зяленскі нагадаў аб ролі Ірана, які пастаўляе Расеі дроны-камікадзэ, падкрэсліваючы яго ўдзел у канфлікце.

«Кожны бачыць дапамогу іранскага рэжыму для Пуціна гэтак жа, як і супрацоўніцтва Кітая з Расеяй. Нягледзячы на заявы, Пекін устрымліваецца ад сапраўды сур'ёзных, дзейсных крокаў для таго, каб спыніць Пуціна, спыніць агрэсію і парушэнне Расеяй статута ААН», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках