21 снежня 2024, Субота, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі беларусы могуць забараніць здымаць іх на відэа і фота?

3
Калі беларусы могуць забараніць здымаць іх на відэа і фота?

Тлумачэнне адваката.

Адвакатка з Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Іўкіна патлумачыла, у якіх выпадках беларусы маюць права забараніць здымку сваіх выяў на фота і відэа, нават калі гэта адбываецца ў грамадскіх месцах, такіх як вуліцы, паркі ці двары.

Са слоў Іўкінай, размяшчэнне фатаграфій і відэазапісаў з людзьмі, якія выпадкова апынуліся ў кадры, дазволенае без іх згоды ва ўласных сацыяльных сетках, пры ўмове, што гэта не звязанае з прадпрымальніцкай дзейнасцю.

«Калі гаворка ідзе аб камерцыйнай дзейнасці, то атрыманне згоды абавязковае. Выява асобы ўважаецца за біяметрычныя звесткі, якія належаць да катэгорыі спецыяльных персанальных звестак», - адзначыла адвакатка ў сваім відэазвароце.

Такім чынам, калі чалавек запатрабуе выдаліць фатаграфіі ці відэа, скарыстаныя ў камерцыйных мэтах (напрыклад, для рэкламных матэрыялаў), гэта будзе законным патрабаваннем.

Як сказана ў законе «Аб абароне персанальных звестак», спецыяльныя персанальныя звесткі - персанальныя звесткі, якія тычацца расавай або нацыянальнай прыналежнасці, палітычных поглядаў, чаленства ў прафесійных звязах, рэлігійных або іншых перакананняў, здароўя або палавога жыцця, прыцягнення да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, а таксама біяметрычныя і генетычныя персанальныя звесткі.

Дарэчы, згода патрэбная не толькі на публікацыю фота з людзьмі ў камерцыйных мэтах, але і на правядзенне здымкі, бо гэта таксама з'яўляецца апрацоўкай персанальных звестак.

Згодна з гэтым жа законам, апрацоўка персанальных звестак - усякае дзеянне або сукупнасць дзеянняў, якія здзяйсняюцца з персанальнымі звесткамі, уключаючы збор, сістэматызацыю, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, абязлічванне, блакаванне, распаўсюд, прадастаўленне, выдаленне персанальных звестак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках