21 снежня 2024, Субота, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Масквой невядомы застрэліў палкоўніка расейскага войска

23
Пад Масквой невядомы застрэліў палкоўніка расейскага войска

Стралку ўдалося схавацца.

У вёсцы Мяленках Маскоўскай вобласці РФ невядомы ў сераду адкрыў агонь па аўтамабілі палкоўніка расейскага войска Мікіты Клянкова. Клянкоў, які знаходзіўся за стырном, загінуў. Стралку ўдалося схавацца, яго шукае паліцыя.

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на ТАСС, 44-гадовы Клянкоў усяго тыдзень таму вярнуўся з вайны ва Украіне. Ён займаў пасаду намесніка камандзіра вайсковай часці.

Паводле інфармацыі следства, забойца таксама перасоўваўся на аўтамабілі. Параўняўшыся з аўто Клянкова, ён некалькі разоў стрэліў праз бакавую шыбу. Клянкоў памёр на месцы, яго аўто рэзнулася ў паркан. Стралок з'ехаў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкулаў аб забойстве і незаконным абарачэнні зброі.

Выданне «Важные истории» сцвярджае, што Клянкоў служыў у спецназе ГРУ і займаў высокую пасаду. З выцекаў вынікае, што забіты служыў у в/ч 43292 - гэта Цэнтр падрыхтоўкі сіл спецаперацый. Ён быў прапісаны па адрасе гэтага цэнтра ў горадзе Сонечнагорску-2. Акрамя таго, паводле геалакацыйных звестак, Клянкоў заказваў дастаўку ежы ў штаб-кватэру ГРУ, а таксама наведваў паліклініку каля будынка ГРУ. Месца, дзе ён быў забіты, знаходзіцца прыкладна за 20 хвілін язды ад Цэнтра падрыхтоўкі сіл спецаперацый.

Аб сваёй датычнасці да забойства пакуль ніхто не заявіў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках