Вялікабрытанія не стала накіроўваць у Беларусь новага амбасадара
5- 16.10.2024, 18:42
- 2,480
У Менск прыбыў часовы павераны.
Амбасаду Вялікабрытаніі ў Беларусі ўзначаліў часовы павераны Дэвід Уорд, вынікае з інфармацыі, піша «Позірк» са спасылкай на інфармацыю брытанскага замежнапалітычнага ведамства.
Да прыбыцця ў Беларусь ён з'яўляўся кіраўніком аддзела гуманітарнай палітыкі і ўзаемадзеяння, мэтавай групы брытанскага замежнапалітычнага ведамства ў Ізраілі/сектары Газа.
На дыпламатычнай службе з 1992 года, працаваў у Японіі, Непале, Кітаі, Лібіі, Грэцыі, Афганістане, Эрытрэі, на Саламонавых Выспах і ў Самоа.
Сярод яго замежных моў французская, нямецкая, японская, мандарынская (дыялект кітайскай) і непальская.
Такім чынам, афіцыйны Лондан, следам за большасцю еўрапейскіх сталіц, панізіў узровень сваёй дыпламатычнай прысутнасці ў Менску.
Аб заканчэнні місіі ў Беларусі пасла Вялікабрытаніі Жаклін Перкінс стала вядома ў жніўні гэтага года.