16 кастрычнiка 2024, Серада, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў акружэнне 155-ю брыгаду УС РФ пад Курскам

16
УСУ ўзялі ў акружэнне 155-ю брыгаду УС РФ пад Курскам

Што вядома.

Падраздзяленні сумна вядомай 155-й брыгады марской пяхоты УС Расеі трапілі ў акружэнне УСУ пры наступе ў Курскай вобласці.

Пра гэта паведаміў 16 кастрычніка расейскі Z-рэсурс «Паўночны канал», які мае сувязі з расейскім войскам, паведамляе «Дыялог.UA».

Праблемы ў 155-й брыгады УС РФ узніклі ў раёне Новаіванаўкі, што на паўночна-заходнім флангу Курскага кірунку. У расейскіх салдатаў няма доступу да боепрыпасаў і харчавання.

«Яны трапілі фактычна ў акружэнне ўкраінскіх сілаў», – піша Z-канал.

Ён удакладніў, што, нягледзячы на «крытычную сітуацыю», камандзіры выпраўляюць у Маскву хлуслівыя справаздачы пра няісныя поспехі брыгады. Праблемы замоўчваюцца.

«Цяжкасцяў нямала, і наперадзе нас чакаюць яшчэ большыя выпрабаванні», – паведаміў «Паўночны канал».

Адзначым, што 155-я асобная гвардзейская брыгада марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту РФ фігуруе ў шматлікіх паведамленнях пра здзяйсненні ваенных злачынстваў на тэрыторыі Украіны, а таксама ў Курскай вобласці. Падраздзяленне ўдзельнічала ў крывавым наступе на Марыюпаль, а пасля вызначылася забойствамі і катаваннямі цывільных асобаў і ваеннапалонных, а таксама марадзёрствам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках