«Азоўцы» каля Тарэцка захапілі ў палон амаль два дзясяткі расейцаў
3- 16.10.2024, 20:26
- 8,732
Відэа.
Украінскія вайскоўцы прадаўжаюць адбіваць атакі акупантаў на Тарэцкім кірунку. Нядаўна там у палон былі захопленыя 17 расейцаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram-канал 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў».
Як адзначылі ў брыгадзе, расейцы былі захопленыя ў палон пры адбіцці варожых штурмаў і контратак пад Нью-Ёркам.
«Расейцы прыехалі забіваць украінцаў з розных куткоў Расеі. Некаторыя з іх з'яўляюцца суўдзельнікамі ваенных злачынстваў. Іх паказанні будуць перададзеныя адпаведным органам для далейшага расследавання», – пішуць у «Азове».
У брыгадзе адзначылі, што «Азоў» прадаўжае папаўняць абменны фонд для найхутчэйшага вяртання субратоў з палону.