26 кастрычнiка 2024, Субота, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі паабяцалі беларусам «тэмпературныя арэлі»

Сіноптыкі паабяцалі беларусам «тэмпературныя арэлі»

Ад -5 ° да +14 °C.

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаць беларусам у найбліжэйшыя выхадныя. Зыходзячы са звестак Белгідрамета, кастрычніцкія ночы будуць станавіцца ўсё халаднейшымі, а розніца паміж тэмпературай паветра ўдзень і ноччу - усё большай. Больш за тое, беларусам варта рыхтавацца не толькі да ўзмацнення начных замаразкаў, але і да першага ў гэтым сезоне галалёду, піша telegraf.news.

Са звестак Telegram-канал @nadvorie, у пятніцу, 18 кастрычніка, цэнтр антыцыклону WERNER ненадоўга сыдзе на еўрапейскую частку Расеі, а ў суботу, 19 кастрычніка, вернецца на тэрыторыю Беларусі. Гэта забяспечыць беларусаў малавоблачным і сухім надвор'ем у выхадныя, але перапад паміж дзённай і начной тэмпературай будзе дастаткова вялікім.

Так, спецыялісты спрагназавалі марозныя ночы – у дыяпазоне ад +1⁰С да -5⁰С, але дастаткова камфортныя для сярэдзіны кастрычніка дні – ад +8⁰С да +14⁰С (па захадзе можа быць крыху цяплей).

Як паказаў маніторынг, істотныя начныя замаразкі ўдарылі ўжо мінулай ноччу. Самыя нізкія паказчыкі зафіксавала станцыя ў Лынтупах Віцебскай вобласці - там было -4,1°С. У Менску на метэастанцыі ва Уруччы таксама "не слаба падмарозіла" — да -2,8С.

Пра будучы галалёд папярэдзілі і сіноптыкі Белгідрамета. Паводле іх звестак, з пятніцы да суботы дзённыя паказчыкі тэмпературы паветра будуць вагацца ад +7°С да +14°С, а ноччу слупок тэрмометра можа апускацца да -4°С.

Дзяржаўныя сіноптыкі паведамілі аб магчымым узмацненні ветру, а таксама аб туманах у асобных раёнах у начныя і ранішнія гадзіны. Упершыню ў гэтым сезоне ў прагнозе Белгідрамета з'явілася і паведамленне аб слабым галалёдзе.

Што ж да ападкаў, то яны, паводле аператыўнага прагнозу ведамства, з 18 да 20 кастрычніка ў Беларусі малаверагодныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках