17 кастрычнiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКС выдаў ордэр на арышт прэм'ер-міністаркі Бангладэш

5
МКС выдаў ордэр на арышт прэм'ер-міністаркі Бангладэш
ШЭЙХ ХАСІНА

Яна ўцякла з краіны.

Міжнародны крымінальны трыбунал выдаў ордэр на арышт экс-прэм'ер-міністра Бангладэш Шэйх Хасіны і 45 іншых асоб, у тым ліку вышэйшых кіраўнікоў Народнай партыі, якія абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавечнасці падчас антыўрадавых выступаў у ліпені-жніўні.

Як паведамляе газета The Daily Star, трыбунал даручыў уладам краіны арыштаваць і даставіць у суд 46 абвінавачаных, у тым ліку Шэйх Хасіну, да 18 лістапада.

5 жніўня на фоне антыўрадавых дэманстрацый прэм'ер-міністарка Шэйх Хасіна пайшла ў адстаўку, пакінула Бангладэш і прыляцела ў Індыю. У пратэстах удзельнічалі студэнты, незадаволеныя высокім узроўнем беспрацоўя і адсутнасцю перспектыў. У выніку беспарадкаў у ліпені і жніўні, паводле звестак Управы вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, загінулі амаль 650 чалавек. 8 жніўня ў Бангладэш быў прыведзены да прысягі часовы ўрад, які ўзначаліў лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамад Юнус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках