17 кастрычнiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Афіцэры з КНДР ужо на Данбасе

5
Зяленскі: Афіцэры з КНДР ужо на Данбасе

Яны трэніруюць расейскіх салдат.

Афіцэры з Паўночнай Карэі ўжо трэніруюць салдат расейскага захопніцкага войска на акупаванай тэрыторыі Украіны. Як паведамляе карэспандэнт unian.net, пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў на прэс-канферэнцыі пасля ўдзелу ў пасяджэнні Еўрапейскай рады.

«У нас ёсць інфармацыя ад нашай выведкі, што сапраўды гэта вялікая праблема. Па-першае, афіцэры з Паўночнай Карэі ўжо знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях Украіны і яны трэніруюць расейскіх салдат. Не ведаю, якая колькасць афіцэраў. Але, ёсць звесткі выведкі, што Расея разлічвае на такое ўзмацненне, бо Расея не паспявае з мабілізацыяй, шмат губляе на полі бою», - сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін ведае, што ў расейскім грамадстве настроі супраць мабілізацыі.

«Менавіта таму ён шукае вонкавай падтрымкі. І я ведаю, што ёсць такі намер падрыхтаваць 10 тысяч салдат з розных родаў войск, наземных сіл. Гэта значыць, цэлую брыгаду. Ён хоча не толькі пяхоту прыцягваць, а таксама спецыялістаў розных родаў войск... І мы ведаем, што цяпер Паўночная Карэя рыхтуе кантынгент, каб адправіць і каб яны ваявалі супраць Украіны», - падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках