17 кастрычнiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самым цэнтры Менска выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру

4
У самым цэнтры Менска выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру

У Траецкім прадмесці вельмі рэдка прапануюць нерухомасць.

У цэнтральнай частцы Менска прадаецца трохпакаёвая кватэра. Яна размешчаная ў лакацыі, дзе жылля вельмі мала і пазбаўляюцца яго дастаткова рэдка, - у Траецкім прадмесці. Вокны трохпакаёўкі выходзяць на Свіслач, паведамляе «Зеркало».

Трохпакаёвая кватэра размешчаная на другім паверсе трохпавярховага цаглянага дома №6 на вуліцы Старавіленскай. Будынак узвялі ў 1983 годзе, ён уважаецца за помнік архітэктуры (яго рабілі паводле праекту дамоў да 1920-га). Ад дома да метро - усяго пару хвілін пехатою, а прадавец нахвальвае аб'ект: лакацыя такая, што «цэнтрэй няма куды».

На паверсе з выстаўленай трохпакаёўкай размешчаныя толькі тры кватэры, а ў доме іх усяго восем.

Жыллё займае агульную плошчу амаль 61 «квадрат», тры пакоі (два з іх ізаляваныя) займаюць 36,4 м ², кухня - 7,7 м ². Санвузел сумешчаны. Вышыня столяў – 3,04 метра.

Трохпакаёвая кватэра ў доме №6 на вуліцы Старавіленскай. Фота: an7.by

Двор дома закрыты шлагбаўмам.

План трохпакаёвай кватэры ў доме №6 на вуліцы Старавіленскай. Фота: an7.by

За трохпакаёўку хочуць атрымаць 827 600 рублёў ці 250 000 даляраў (13 612 рублёў ці 4112 даляраў за м²).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках