17 кастрычнiка 2024, Чацвер, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Украіна будзе 33-м ці 34-м чальцом NATO

11
Генеральны сакратар NATO: Украіна будзе 33-м ці 34-м чальцом NATO

Пастанова ўжо прынятая.

У будучыні Украіна стане 33-м ці 34-м чальцом NATO, гэта ўжо вызначана, заявіў генеральны сакратар вайсковага блока Марк Рутэ падчас сустрэчы міністраў абароны ў Брусэлі.

«На гэты момант выходзіць, што Украіна будзе 33-м чальцом. Але, магчыма, перад імі вынырне нехта іншы. Але Украіна будзе чальцом NATO ў будучыні. Украіна ў будучыні стане сябрам NATO, так мы пастанавілі ў Вашынгтоне. Пытанне ў тэрмінах», - сказаў Рутэ.

Гаворачы аб прадстаўленым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім плане перамогі, генеральны сакратар NATO адзначыў, што гэты план уяўляе сабой «моцны сігнал», аднак дадаў: «Гэта не значыць, што я магу сказаць, што падтрымліваю ўвесь план. Гэта было б крыху складана, бо ёсць шмат пытанняў».

Рутэ таксама заявіў, што ўсе 32 дзяржавы — чальцы NATO павінны будуць падрабязна абмеркаваць план, каб лепш яго зразумець. «Магчыма, у вас будуць розныя погляды на асобныя аспекты плана, але гэта не значыць, што мы не падтрымліваем Украіну цалкам», - сказаў ён.

Украіна падала заяўку на паскоранае ўступленне ў NATO ўвосень 2022 года. З таго часу ў блоку не раз заяўлялі аб планах прыняць краіну ў яго склад. Так, у ліпені на саміце аб'яднання краіны-сябры абвясцілі аб «незваротным шляху» Кіева «да поўнай еўраатлантычнай інтэграцыі», аднак дакладных тэрмінаў не назвалі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках