17 кастрычнiка 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнікі з 0 балаў на ЦЭ змогуць пераздаваць іспыт

4
Выпускнікі з 0 балаў на ЦЭ змогуць пераздаваць іспыт

Другі шанец дадуць у жніўні.

У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што выпускнікам з нулявым вынікам на ЦЭ дазволяць пераздаць іспыт, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Гэтая навіна, датычная цэнтралізаванага іспыту, прапанаваная ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі.

– Мы дапрацоўваем існыя нормы або ўносім у кодэкс тыя навацыі, якія прадыктавала жыццё з моманту яго прыняцця, – растлумачыла кіраўніца ўправы агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова.

Напрыклад, прапануецца магчымасць вызвалення ад ЦЭ навучэнцаў 11-х класаў паводле медыцынскіх паказаннях. Так, пакуль у Беларусі вызваляюць ад выніковай атэстацыі толькі вучняў дзявятых класаў. Акрамя таго, прапанавана замацаваць норму правядзення рэпетыцый цэнтралізаванага іспыту.

– Ужо двойчы мы яе арганізоўвалі, і цяпер кажам пра тое, што гэтая практыка сябе апраўдала, – нагадала чыноўніца.

Але таксама тыя, хто здаў ЦЭ на 0 балаў, атрымаюць спробу пераздаць экзамен яшчэ раз у жніўні. Цяпер жа тыя, хто атрымаў 0, на ЦЭ не маюць магчымасці атрымаць сертыфікат цэнтралізаванага экзамену, атэстат, ім выдаецца толькі даведка аб навучанні. А атэстат імі можа быць атрыманы на наступны год, калі выпускнік пройдзе падагульняльную атэстацыю ў парадку экстэрнату.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках