18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне абнавілі спіс дапамогі Украіне

1
У Нямеччыне абнавілі спіс дапамогі Украіне

Кіеў атрымае Leopard, Marder, гаўбіцы і дроны.

Урад Нямеччыны ў чацвер, 17 кастрычніка, абнавіў спіс ваеннай дапамогі Украіне. У яго ўвайшлі танкі Leopard 1A5 і баявыя машыны пяхоты Marder.

Пра гэта паведамляе ўрад Нямеччыны.

У пераліку пазначана, што Украіна атрымала ад Нямеччыны 8 танкаў Leopard 1A5, якія перададзеныя супольна з Даніяй, 20 баявых машынаў пяхоты Marder, 6 гаўбіцаў Panzerhaubitze 2000, адзін мостаўкладальны танк BEAVER, дзве браняваныя інжынерныя машыны WISENT 1 і чатыры машыны засадаў.

Акрамя гэтага паказана, што былі перададзеныя дадатковыя боепрыпасы да Leopard 1, Leopard 2, Marder, 24 тысячы артылерыйскіх снарадаў, ракеты Sea Sparrow, ракеты ў сістэму СПА IRIS-T SLM, 30 выведных дронаў Vector.

У абноўленым спісе паказана, што Нямеччына перадала Украіне 100 пераносных сістэмаў размінавання H-PEMBS, 90 мінашукальнікаў, адзін мінны плуг, дзве мабільныя антэна-шчоглавыя сістэмы, 57 лазерных далямераў, 3000 процітанкавых гранатамётаў RGW 90, 25 тысячаў зарадаў.

Сярод іншага абсталявання – 75 тысячаў джгутоў, 460 штурмавых вінтовак MK 556, 90 снайперскіх вінтовак HLR 338 з боекамплектам, 30 вінтовак CR 308, а таксама 3000 пісталетаў SFP9.

Таксама Нямеччына анансавала пастаўкі Украіне ракетаў AIM-9L / I-1 Sidewinder, дзве радыёлакацыйныя станцыі паветранага назірання TRML-4D, 4000 ударных беспілотнікаў, 360 выведных беспілотнікаў SONGBIRD, яшчэ 42 тысячы боепрыпасаў калібру 40 мм.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках