18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адзначыўся чарговай заявай пра перамовы Украіны і РФ

20
Лукашэнка адзначыўся чарговай заявай пра перамовы Украіны і РФ

Дыктатар заявіў, што «заўтра палову краіны давядзецца аддаць».

Беларусь павінна прысутнічаць на перамовах Украіны і Расеі. Асабліва калі размова будзе ісці пра тэрыторыі.

Пра гэта заявіў дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Паводле ягоных словаў, на перамовах ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту павінны прысутнічаць беларусы.

«Я заўсёды настойваў, і ўкраінцам пра гэта казаў, расейцам і Пуціна папярэдзіў, што на перамовах датычна Украіны павінныя прысутнічаць беларусы», – сказаў Лукашэнка.

На ягоную думку, вайна ва Украіне – праблема і Беларусі.

«Я не хачу, каб там (на перамовах – рэд.) развязалі пытанні – нашы пытанні – без нас. Так, яны не “адцяпаюць” там Гомель, Палессе, не ў гэтым рэч, але могуць прыняць такія пастановы, што заўтра палову краіны давядзецца аддаць», – заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках