18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Расея страчвае ва Украіне блізу 1270 чалавек за дзень

NATO: Расея страчвае ва Украіне блізу 1270 чалавек за дзень

Яшчэ ў траўні гаворка ішла пра 1000 расейцаў за дзень.

На полі бою ва Украіне расейскае войска ў верасні штодня страчвала ў сярэднім 1271 чалавека забітымі і параненымі. Такія звесткі прывёў высокапастаўлены чыноўнік Паўночнаатлантычнага альянсу на брыфінгу ў Брусэлі ў кулуарах паседжання міністраў абароны ў чацвер, 17 кастрычніка, паведамляе DW.

Гэты самы высокі лік з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну: у траўні NATO прыводзіла ў сувязі з гэтым лік 1000 забітых і параненых. Чыноўнік таксама падкрэсліў, што, паводле прагнозаў альянсу, такія страты з боку Расеі захаваюцца да канца 2024 года. Рост расейскіх стратаў ён звязаў з тым, што лютыя баі цяпер ідуць не толькі ў Харкаўскай, але і ў Курскай вобласці, а баявыя дзеянні ў цэлым узмацніліся па ўсёй лініі фронту.

Пры гэтым рэкрутаванне ў Расеі ідзе ранейшымі тэмпамі: блізу 30 тысячаў чалавек за месяц, удакладніў чыноўнік, у выніку чаго расейскім войскам пакуль удаецца папаўняць чалавечыя рэсурсы, аднак для буйнога прарыву ім спатрэбілася б новая хваля мабілізацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках