18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У спіну Пуціна ўваткнулі дзве сякеры»

3
«У спіну Пуціна ўваткнулі дзве сякеры»

Па самалюбстве правадыра Крамля нанесены балючы ўдар.

Адмова Казахстана ўступіць у БРІКС балюча ўдарыла па самалюбстве Пуціна, які страчвае кантроль над некаторымі з тых краін, што раней яму падпарадкоўваліся, паведаміў ваенны эксперт Алег Жданаў.

Пра гэта Жданаў распавёў у сваім аналітычным відэа на канале YouTube.

Ваенны экспэрт з іроніяй адазваўся аб заяве Такаева, якая разбурае планы Пуціна: “Як да Такаева “не заляцаўся” Пуцін, як ён “не скакаў”, але Такаеў сказаў, што Казахстан у будучыні ўстрымаецца ад падачы заяўкі для ўступлення ў БРІКС, у тым ліку, ад шматступеннага працэсу разгляду пытання аб сяброўстве ў БРІКС, гэта значыць Такаеў даў зразумець Пуціну, што ён не бачыць перспектывы развіцця БРІКС. БРІКС - "мёртвая" арганізацыя, ніхто ў яе не ўкладваецца. Яна ўвогуле, напэўна, існуе за грошы Расейскай Федэрацыі”.

“Журналісты, вядома ж, задалі Такаеву пытанне якой міжнароднай арганізацыі Казахстан аддае перавагу. Прэс-сакратар адказваў на гэтыя пытанні ад імя прэзідэнта Такаева. Ён сказаў, што прэзідэнт неаднаразова выказваўся на карысць ААН, як універсальнай і безальтэрнатыўнай арганізацыі, а статут ААН - дакумент, які з'яўляецца асновай міжнароднага права. Адразу ў адной фразе адразу “дзве сякеры ў спіну” Расейскай Федэрацыі, таму што статут ААН кажа аб непарушнасці межаў кожнай дзяржавы, што мяжа дзяржавы святая”, - растлумачыў Алег Жданаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках