18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская топ-авіябаза пад Масквой узарваная: падрабязнасці

2
Расейская топ-авіябаза пад Масквой узарваная: падрабязнасці

Чкалаўскі аэрадром называюць «прыдворным».

Расейскі аэрадром Чкалаўскі пад Маскоўскі зазнаў напад. Гэта адна з топ-авіябаз Расеі.

Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан на "24 Канале" расказаў, што Чкалаўскі аэрадром называюць "прыдворным".

Світан адзначыў, што на Чкалаўскім аэрадроме садзяцца і абслугоўваюцца барты першых асоб Расеі. Ён часам выкарыстоўваецца ў рэжыме прыватнага, гэта значыць, гэта ваенна-цывільны аэрадром.

“Некалькі разоў ужо ішлі на гэты аэрадром украінскія БПЛА. Заходзілі групы ГУВ для выканання задач, і адназначна працуюць сілы супраціву, якія па аэрадроме і па тэхнічным абсталяванні наносяць удары.

Мы такое бачылі і ў Іркуцку, і ў Арэнбургу, і ў Омску. У свой час выхад нашай групы быў для знішчэння Ту-22М3 за 600 кіламетраў ад Украіны. І вось удар са спробай знішчэння тэхнічнага абсталявання на аэрадроме Чкалаўскі”, – адзначыў лётчык-інструктар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках