18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн прыляцеў у Бэрлін

2
Байдэн прыляцеў у Бэрлін
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Абмяркуе з еўрапейскімі лідарамі агрэсію РФ супраць Украіны.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў з візітам у Бэрлін, каб абмеркаваць уварванне Расеі ва Украіну, інфармуе FREEДОМ са спасылкай на агенцтва Reuters.

Сёння, 18 кастрычніка, Байдэн правядзе сустрэчы з лідарамі Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі.

Як паведамлялася раней, 12 кастрычніка ў Нямеччыне павінна было адбыцца 25-е пасяджэнне Кантактнай групы ў абароне Украіны (фармат "Рамштайн"). Старшынстваваць на ім павінен быў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Аднак Байдэн адклаў свой візіт у Нямеччыну праз ураган «Мілтан», які абрынуўся на ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках