18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малгажата Гасеўска: Новы прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пагражае ейнаму жыццю

1
Малгажата Гасеўска: Новы прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пагражае ейнаму жыццю
Малгожата Госевска

Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю запатрабавала вызваліць палітычную зняволеную.

МАЛГАЖАТА ГАСЕЎСКАЯ

Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю, еўрадэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска асудзіла прысуд актывістцы грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Паліне Шарэндзе-Панасюк. Сайт Charter97.org падае пераклад заявы.

— Мы смела асуджаем прысуд да дадатковага года зняволення, прызначаны палітычнай зняволенай і актывістцы Паліне Шарэндзе-Панасюк паводле абвінавачвання ў “злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.

Пастанову пачаць судовы працэс над Палінай Шарэндай-Панасюк, маці дваіх маленькіх дзяцей, 14 кастрычніка - у Дзень маці ў Беларусі - дэманструе абсалютны цынізм беларускага рэжыму і яго поўнае грэбаванне да палітычных апанентаў і іншадумцаў.

Мы выказваем сур'ёзную занепакоенасць наконт бесчалавечных умоў, у якіх утрымліваецца Паліна Шарэнда-Панасюк, уключаючы ўтрыманне ў ізалятары без матрацаў і пасцельнай бялізны. Стан яе здароўя выклікае надзвычайную занепакоенасць: некалькі месяцаў таму ў яе дыягнаставалі востры панкрэатыт і хранічны боль у спіне. Яшчэ адзін год у турме - гэта сур'ёзная пагроза ейнаму жыццю і акрыянню.

Мы салідарныя з больш як 50 000 (паводле звестак беларускага праваабарончага цэнтру “Вясна”) незаконна затрыманымі беларускім рэжымам пасля падзей жніўня 2020 і іх сваякамі. Мы асабліва выказваем салідарнасць з тымі, хто незаконна ўтрымліваецца ў беларускіх турмах у жахлівых умовах, зазнае катаванні і жорсткае абыходжанне, пазбаўлены доступу да медыцынскай дапамогі і пазбаўлены асноўных патрэб, такіх як ежа, вада, сон і гігіена.

Мы заклікаем ЕЗ і яго дзяржавы-чальцы працягваць дабівацца неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у беларускіх турмах і надаваць падтрымку іх сем'ям і тым, хто быў вызвалены. З гэтай мэтай мы па-ранейшаму адданыя нястомнай працы з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ на карысць народа Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках