22 лiстапада 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць туры на Мальдывы коштам кватэр

10
Беларусам прапануюць туры на Мальдывы коштам кватэр

Ці ёсць попыт?

Калі вы думаеце, што адпачынак - гэта дарагое задавальненне, значыць, вы яшчэ не спрабавалі адзначаць Новы год на Мальдывах. Адна сям'я наважылася на прыгоду пад пальмамі і набыла тур коштам кватэры. Аб тым, што такая ўгода адбылася, у сваім Instagram напісала дырэктарка сталічнага турагенцтва.

Мяркуючыз допісу, зарэзерваваны тур на Мальдывы ў гатэлі Emerald Maldives Resort & Spa (атол Раа) на 13 начэй з пражываннем у нумары Family Beach Villa with Pool. Харчаванне - па праграме «ўсё ўключана». Склад турыстаў - тры дарослыя і адно дзіця. Даты тура: 19 снежня 2024 года - 1 студзеня 2025 года, што супадае са святкаваннем Новага года. Агульны кошт тура - 42 354,15 даляра, або 143 157,03 рубля.

- Безумоўна, дарагія ўгоды ў нашым агенцтве існуюць, і гэта не мяжа па кошце. Дарэчы, завастраю вашу ўвагу, што гэта толькі за пражыванне, чалавек асобна набыў квіткі бізнэс-класа на самалёт. Для гатэляў такога ўзроўню такі кошт і цэнаўтварэнне - норма. Пагатоў не забываемся, што гэта за чатырох чалавек. Гэта віла «фэмілі» з двума асобнымі пакоямі і санвузламі з наўпроставым выхадам да акіяна. Гатэль вельмі высокага ўзроўню. Але, калі глядзець непасрэдна пад запыт (13 начэй на Новы год), вы пераканаецеся, што на многія гатэлі такі кошт.

Ну і плюс у кошт закладзеныя турыстычныя зборы, трансфер на гідрасамалёце, навагодняя і калядная вячэра. Гэта таксама паўплывала на кошт такога тура, - распавядае дырэктарка турагенцтва.

Чаму такі высокі кошт:

Навагоднія святы - гэта пікавы сезон для турызму, што аўтаматычна павялічвае кошты пражывання.

Віла з басейнам - адна з самых дарагіх катэгорый нумароў на курорце.

Сістэма «ўсё ўключана» прадугледжвае неабмежаванае харчаванне і напоі, што таксама павялічвае выдаткі.

Працягласць тура - 13 начэй, што істотна павялічвае агульны кошт.

Што за гатэль?

Emerald Maldives Resort & Spa - сямейны гатэль на атоле Раа з 120 віламі плошчай ад 127 да 708 м ². Курорт прапануе пакет Platinum All Inclusive, які ўключае харчаванне ў чатырох рэстарацыях і напоі ў двух барах. У інфраструктуру ўваходзяць спа-цэнтр з дзевяццю кабінетамі, фітнэс-цэнтр з абсталяваннем Technogym, а таксама дзіцячы клуб.

Хатні рыф знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад кожнай вілы, а перыметр вострава ўключае 1,5 км пляжу з белым пяском. Востраў сам па сабе зялёны і кампактны, ідэальна падыходзіць для шпацыраў і спакойнага адпачынку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках