24 снежня 2024, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск зноў прыляцеў самалёт сірыйскай авіякампаніі, які прывозіў мігрантаў

5
У Менск зноў прыляцеў самалёт сірыйскай авіякампаніі, які прывозіў мігрантаў

Упершыню за апошнія чатыры месяцы.

18 кастрычніка ў Менск упершыню за 4 месяцы прыбыў борт прыватнай сірыйскай авіякампаніі Cham Wings Airlines. Раней самалёты гэтай авіякампаніі прывозілі ў Беларусь мігрантаў з арабскіх краінаў, паведамляе «Люстэрка».

Авіялайнер Airbus A320-232 авіякампаніі Cham Wings Airlines прызямліўся ў Менску ў 15.17. У Беларусь ён трапіў акруговым шляхам – праз паветраную прастору Ірака, Ірана, Азербайджана і Расеі. Цікава, што самалёт прыпаркаваўся не ля асноўнага будынка Нацыянальнага аэрапорта «Менск», а на тэрыторыі Цэнтра справавой авіяцыі FBO Minsk. Таксама гэтага рэйсу не было ў раскладзе палётаў аэрапорта.

Апошні раз авіялайнер Cham Wings Airlines рабіў рэйс з Дамаска ў Менск 7 чэрвеня 2024 года. Яшчэ раней, у 2021 годзе, самалёты кампаніі прывозілі ў Беларусь мігрантаў з арабскіх краінаў. Таксама Cham Wings Airlines задзейнічаная ў перавозцы зброі і баевікоў ПВК Вагнера. Сірыйская авіякампанія знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Украіны, Швэйцарыі. У 2021 годзе ў сувязі з транспартаваннем мігрантаў яна патрапіла і пад санкцыі Еўразвязу, але ў 2022 годзе іх знялі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках