Forbes: Украінскі баец ярка знішчыў расейскі танк з Javelin
2- 19.10.2024, 11:43
- 5,344
Танк пачаў гарэць знутры і выбухнуў.
Баец 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ падбіў з Javelin расейскі танк, што з'яўляецца вельмі складанай задачай. У выніку ў баявых дзеяннях ніколі не будзе ўдзельнічаць не толькі танк, але і ягоны экіпаж.
Выданне Forbes піша, што самотны расейскі танк, абсталяваны супрацьснараднай бранёй і пярэдняй міннай карэткай, наблізіўся да ўкраінскіх дэсантнікаў, менавіта тады баец выпусціў супрацьтанкавую ракету Javelin амерыканскай вытворчасці.
50-фунтовая Javelin з інфрачырвоным навядзеннем – адна з найлепшых супрацьтанкавых ракетаў у свеце. А ракетчыкі з 79-й дэсантна-штурмавой брыгады адны з самых дасведчаных стралкоў Javelin у свеце.
Падбіты расейскі танк пачаў гарэць знутры. Усе тры чальцы экіпажу выратаваліся, на адным з іх загарэлася адзенне. Не згарэлыя танкісты спрабавалі патушыць агонь, які ахапіў таварыша, але ў гэты момант танк выбухнуў.
Выйсці на пазіцыю для дакладнага стрэлу з Javelin – цяжкая і небяспечная праца.
Процітанкавыя каманды павінны стаіцца, цярпліва адсочваць цэлі на адлегласці да паўтара кіламетра, выпусціць ракету, а потым хутка сысці з пазіцый.
«Калі пасля першага пуску вораг выявіць вас, ён кіне на вас усе сілы», – растлумачыў баец 79-й штурмавой брыгады.
Украінскія штурмавікі накіроўваюць у супрацьтанкавыя групы самых агрэсіўных салдатаў. Яны могуць знішчыць ашаламляльную колькасць тэхнікі. Ракетчык 79-й штурмавой брыгады з мянушкай Гагауз знішчыў 40 расейскіх машынаў за 18 месяцаў, пачынаючы з 2022 года. Іншы стралок з Javelin брыгады, малодшы сяржант Андрэй Х., падбіў чатыры машыны падчас аднаго бою ў студзені.
Падбіць усяго адзін танк не так уражліва, але для абаронцаў усходняй Украіны нават маленькія перамогі важнейшыя, чым параза і адступленне.
Варта адзначыць, што 24 ліпеня ўкраінская 79-я дэсантна-штурмавая брыгада, якая ўтрымлівае абарону ля горада Курахаўка, адбіла адну з найбуйнейшых расейскіх атак сёлета – масавы напад 11 танкаў, 45 баявых машынаў пяхоты, баявой машыны падтрымкі танкаў БМП-Т і 12 матацыклаў з экіпажамі.
Усталёўваючы міны, запускаючы беспілотнікі, наносячы артылерыйскія ўдары і выпускаючы супрацьтанкавыя ракеты, 79-я дэсантна-штурмавая брыгада знішчыла шэсць танкаў, сем баявых машынаў і ўсе 12 матацыклаў. Брыгада налічыла 40 забітых расейцаў і 37 параненых.