Лукашэнка таемна выпраўляе «дыпламатаў» у акупаваны Крым
4- 19.10.2024, 12:05
- 7,518
Дэлегацыя паедзе інкогніта.
У Крыме чакаюць «дыпламатычныя» дэлегацыі з Беларусі ды іншых краінаў. Пра гэта тэлеканалу «Крым 24» расказала старшыня камітэта так званай «Дзяржрады Крыма ў народнай дыпламатыі і міжрэгіянальных сувязях» Анастасія Грыдчына.
Прадстаўніца расейскай акупацыйнай адміністрацыі прызналася, што ўдзельнікі такіх паездак асцерагаюцца афішаваць свой візіт, таму прыязджаюць у Крым інкогніта.
«Дыпламатаў з Рэспублікі Беларусь чакаем у Крыме, а таксама мяркуецца яшчэ з шэрагу іншых краінаў. Цяпер мы абмяркоўваем гэтую магчымасць. Але, ведаеце, некаторыя візіты мы стараемся асабліва не афішаваць з прычыны той небяспекі, якая пільнуе нашых дыпламатаў. Толькі яны гавораць, што збіраюцца да нас ехаць, а яшчэ збіраюцца заключаць пагадненні аб супрацоўніцтве, адразу ў людзей узнікаюць вельмі вялікія праблемы. Таму нават часам іх візіты праходзяць інкогніта, а потым ужо пасля таго, як яны вяртаюцца дадому, мы толькі тады ўжо асвятляем іх прыезды», – расказала Грыдчына.