«Тэлепартацыя ў пекла»: Сталі вядомыя дэталі помсты УСУ расейскім марпехам-забойцам
2- 19.10.2024, 12:26
- 12,938
У Курскай вобласці ліквідаваныя дзясяткі вайскоўцаў 155-й брыгады марской пяхоты РФ.
Страты РФ у Курскай вобласці выраслі – 95-я асобная дэсантна-штурмавая Палеская брыгада дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сілаў Украіны прадоўжыла вынікова помсціць расейскай 155-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ціхаакіянскага флоту за забойства ўкраінскіх ваеннапалонных.
Украінскія дэсантнікі каля вёскі Леанідава на Куршчыне ў пятніцу, 18 кастрычніка, атачылі ўзвод 155-й брыгады і «мінусавалі» варожую бронятэхніку, а таксама дзясяткі ворагаў, піша Forbes.
Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ 18-га паведамілі, што воіны 95-й брыгады на днях у выніку шматгадзіннага бою знішчылі прыблізна 30 марскіх пяхотнікаў і тры іх бронетранспарцёры.
«Тэлепартацыя ворага ў пекла адбывалася комплексным спосабам. Спачатку ўдарным дронам быў пашкоджаны першы БТР ворага, пасля чаго дакладным стрэлам з танка – тэхніка а*каў расклалася на атамы», – адзначылі ў ДШВ.
Ва ўкраінскім войску дадалі, што другі бронетранспарцёр ворага патрапіў у прыцэл аператара супрацьтанкавага ракетнага комплексу Javelin, і супрацьтанкіст-дэсантнік знішчыў яго, зрабіўшы адзін стрэл:
«Трэці БТР марскіх пяхотнікаў разляцеўся дашчэнту, наехаўшы на міну, клапатліва прыгатаваную на ягонай дарозе сапёрамі 95-кі».