24 снежня 2024, aўторак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, каго Крэмль пагадзіўся абмяняць на воінаў «Азова»

Стала вядома, каго Крэмль пагадзіўся абмяняць на воінаў «Азова»

Z-патрыётам гэта не спадабаецца.

Позна ўвечары 18 кастрычніка паміж Украінай і РФ адбыўся новы абмен ваеннапалоннымі паводле формулы 95 на 95.

Дадому былі вернутыя 34 воіны легендарнай брыгады «Азоў», у абмен на якіх Расеі былі перададзеныя салдаты тэрміновай службы і «кадыраўцы».

Пра гэта паведаміў праект «Хачу жыць» – цэнтр прыёму зваротаў ад УС РФ датычна здачы ў палон. Крэмль да нядаўняга часу катэгарычна адмаўляўся вяртаць азоўцаў, якіх узяў у палон у Марыюпалі.

Аднак дзякуючы Курскай аперацыі Украіна папоўніла свой абменны фонд людзьмі, якіх улады РФ вельмі хочуць вярнуць. І праз гэта расейцы пачалі згаджацца ўключаць у абмены воінаў «Азова».

«Адгадайце з першай спробы, каго на гэты раз забралі расейскія ўлады? Гэта зноў ваеннапалонныя з Курскай вобласці. Абсалютная большасць абмененых – гэта салдаты тэрміновай службы з 488-га МСП, а таксама кадыраўцы з "Ахмата" і некаторых іншых падраздзяленняў. Так, менавіта тыя палонныя "кадыраўцы", якім Апці Алаўдзінаў раіў забіць сябе ў палоне, бо ён нават пальцам не паварушыць для іх абмену. У рэальнасці ж менавіта “тэрміновікі” і “кадыраўцы” з'яўляюцца адзіна важнымі для Крамля ваеннапалоннымі. Настолькі важнымі, што дзеля іх абмену Расея вярнула Украіне абаронцаў Марыюпаля, якія знаходзіліся 2,5 гады ў палоне», – расказаў рэсурс.

Ён адзначыў, што ўжо трэці запар абмен палоннымі Расея згаджаецца забіраць сабе толькі салдатаў тэрміновай службы і «кадыраўцаў», захопленых на Куршчыне, якія знаходзяцца ў палоне ўсяго 2 месяцы. Астатнія вайскоўцы УС РФ змушаныя гадамі чакаць абмену.

«Тэрмінавікі – гэта балючая тэма для Расеі. Крэмль хоча хутчэй перагарнуць чарговую ганебную старонку наступстваў пуцінскай пастановы ўварвацца ва Украіну. Можам толькі паспачуваць тым расейскім ваеннапалонным і іх родным, хто чакае абмену гадамі. Мабыць, чакаць давядзецца вельмі доўга, бо са жніўня 2024 года Расея не вярнула нават і траціны ад усіх курскіх ваеннапалонных», – паведаміў праект «Хачу жыць».

Ён дадаў, што Украіна ўзяла ў Курскай вобласці так шмат салдатаў тэрміновай службы УС РФ, што іх абмен зойме доўгі час. Астатнім расейскім ваеннапалонным, верагодна, не варта спадзявацца на вызваленне раней за 2026 год. Крэмль, відавочна, уважае іх за «другі гатунак».

Украіна, са свайго боку, неаднаразова заяўляла пра гатоўнасць абмяняцца палоннымі з Расеяй у фармаце ўсіх на ўсіх. Аднак Крэмль катэгарычна ад гэтага адмаўляецца, бо ваеннапалонныя для яго – гэта дадатковы вагар ціску і шантажу Украіны.

Адзначым, што расейскія Z-каналы рэгулярна крытыкуюць кіраўніцтва Расеі за «асаблівае» стаўленне да «кадыраўцаў». Іх трымаюць у тыле і не выкарыстоўваюць у якасці «гарматнага мяса», як іншых вайскоўцаў УС РФ, а з палону забіраюць першымі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках