У ГУР раскрылі асобу акупанта, падарванага ў Луганску
3- 19.10.2024, 13:58
- 7,166
Гэта высокапастаўлены расейскі афіцэр.
У падарваным аўтамабілі ў цэнтры Луганска знаходзіўся расейскі маёр Дзмітрый Пярвуха. Акупант быў ліквідаваны.
Пра гэта паведамляе ГУР.
«18 кастрычніка, блізу 11:40, у цэнтры часова акупаванага Луганска выбухнуў аўтамабіль УАЗ “Патрыёт”. Унутры машыны знаходзіўся афіцэр расейскага акупацыйнага войска – маёр Зміцер Пярвуха», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак выведнікаў, у выніку выбуху датычны да ваенных злачынстваў захопнік – знішчаны.
Што вядома пра акупанта?
Пярвуха знаходзіўся на службе падпарадкаванага Генштабу УС РФ 273-га выведнага цэнтра (в/ч 53847), чый пункт сталай дыслакацыі размешчаны ў горадзе Новасібірск.
На акупаваных тэрыторыях Украіны маёр Пярвуха займаў пасаду так званага «кіраўніка штаба службы войскаў і бяспекі ваеннай службы».