24 снежня 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР заявіла пра «правакацыю» і прыгразіла вайной Паўднёвай Карэі

15
КНДР заявіла пра «правакацыю» і прыгразіла вайной Паўднёвай Карэі

У раёне Пхеньяна нібыта знайшлі дрон са скрыняй паштовак.

КНДР заявіла, што нібыта знайшла беспілотнік Паўднёвай Карэі са скрыняй паштовак у раёне Пхеньяна. Паўночная Карэя прыгразіла суседняй краіне вайной.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР (ЦТАК).

Прадстаўнік Мінабароны КНДР заявіў, што яшчэ 13 кастрычніка ў раёне Пхеньяна нібыта былі знойдзеныя абломкі беспілотніка, падобнага на лётны апарат, які Паўднёвая Карэя прадэманстравала на парадзе ў гонар дня ўзброеных сілаў.

Ён сцвярджае, што гэта нібы «вызначальны рэчавы доказ» таго, што Паўднёвая Карэя здзейсніла правакацыю. КНДР запэўнівае, што правяла тэхнічную экспертызу знойдзенага беспілотніка і прыйшла да высновы, што гэта малапамерны беспілотнік дыстанцыйнай выведкі, які належыць паўднёвакарэйскім вайскоўцам.

КНДР заявіла, што прыняла пастанову аб захаванні стану поўнай баявой гатоўнасці артылерыйскіх злучэнняў і часцей ля мяжы.

Паўночная Карэя папярэдзіла, што паўторнае парушэнне тэрытарыяльных наземных, паветраных і водных межаў КНДР будзе расцэненае як «сур'ёзная ваенная правакацыя супраць суверэнітэту», і прыгразіла абвяшчэннем вайны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках