19 кастрычнiка 2024, Субота, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарвалі мост: Войска РФ асцерагаецца наступу УСУ на левы бераг Херсоншчыны

1
Падарвалі мост: Войска РФ асцерагаецца наступу УСУ на левы бераг Херсоншчыны

Украінскія партызаны напагатове.

18 кастрычніка расейскія акупанты падарвалі мост цераз раку Конка ў Алешках на левабярэжжы Херсонскай вобласці, паведамляе партызанскі рух «Атэш».

Як сцвярджаецца, інфармацыя пра гэта атрыманая ад завербаванага агента са складу 61-й брыгады марской пяхоты УС РФ. Паводле ягоных звестак, падрыў важнага моста можа быць звязаны з асцярогай расейскага камандавання, што УСУ ў найбліжэйшы час могуць пачаць наступ на левы бераг Дняпра ў акупаванай частцы Херсоншчыны.

Інфарматар украінскіх партызанаў таксама паведаміў, што ўсе падраздзяленні войска РФ на гэтым кірунку, якія знаходзяцца на адлегласці 15 км ад галоўнай украінскай ракі, прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць. Да іх выпраўленае падмацаванне колькасцю тысячы чалавек.

У той самы час у руху «Атэш» адзначаюць, што падрыў стратэгічна значнага моста ў Алешках мог быць выкліканы іншай, пакуль незразумелай прычынай. Хоць, акрамя як абарончымі крокамі, такія дзеянні расейскага войска назваць складана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках