24 снежня 2024, aўторак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дасталі гэтыя гандлёвыя цэнтры!»

19
«Дасталі гэтыя гандлёвыя цэнтры!»

Брастаўчане абурыліся будоўляй новага ГЗЦ.

Днямі берасцейка зняла відэа са сваёй кватэры, дзе паказала працэс будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра на вуліцы Маскоўскай. Відэа яна апублікавала ў TikTok, яно сабрала мноства каментароў.

Большасць інтэрнэт-карыстальнікаў у каментарах выказалі незадаволенасць будаўніцтвам яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра побач з ужо існай - «Караной»:

«Навошта нам чарговы ГЦ побач з іншымі?? У якіх будуць усе тыя крамы».

«Хадзілі, апытвалі, чаго не стае: аквапарк, канцэртная зала, у выніку наважылі ГЗЦ, каб было ўжо ў паўкрокавай даступнасці».

«А што змянілася? Звычайны даўгабуд».

Многія каментатары ўважаюць, што замест гэтага можна было б пабудаваць аквапарк, які больш бы спатрэбіўся гораду. Акрамя аквапарку размова ішла пра дзіцячую стаматалогію, садкі і школы.

«Дасталі гэтыя гандлёвыя цэнтры! Аквапарк патрбны! Нават Кобрын з аквапаркам».

«Лепш бы стаматалогію дзіцячую пабудавалі».

«Цэлы мікрараён на вул. Рабцава пабудавалі, але няма грошай на дзіцячы садок і школу. Побач на Дуброўцы школы і дзіцячыя садкі перапоўненыя».

Што вядома аб новым ГЗЦ у Берасці?

ГЗЦ будуюць на вуліцы Маскоўскай, на пустцы побач з радыётэхнічным заводам. Агульная плошча будучага комплексу ў Берасце складзе 116 тысяч «квадратаў». Каля паловы з іх (45 тысяч кв. м) выдзеляць пад шопінг, забавы і фітнэс. На чатырох паверхах адкрыецца больш за 150 крамаў, кавярняў, рэстарацый і іншых устаноў.

Побач з ГЗЦ пабудуюць 10-павярховы бізнэс-цэнтр на 15 тысяч «квадратаў». Цяпер забудоўшчык фармуе пул аператараў. З многімі арандатарамі ўжо ўкладзеныя дамовы.

Вонкава ГЗЦ будзе выдзяляцца інавацыйнымі архітэктурнымі развязаннямі. Над галоўным уваходам усталююць мультымедыйны экран для дэманстрацыі ролікаў. Для сувязі паміж узроўнямі ўсталююць ліфты, эскалатары і травалатары. На нулявым ярусе ўзвядуць паркінг на 1200 машынамесцаў з магчымасцю патрапіць у цэнтр без выхаду на вуліцу.

Шматфункцыянальны комплекс плануюць увесці ў строй у 2027 годзе. Пасля гэтага яго адчыняць для наведвальнікаў.

Забудоўшчыкам выступае «Сігмаполюс» - адзін з найбуйнейшых дэвелапераў у Беларусі. У Менску яму належаць ГЗЦ «Тытан», ГЗЦ «Тывалі» і з дзясятак бізнэс-цэнтраў - ад «Фартуны» да «Хвалі». Акрамя таго, забудоўшчык дабудоўвае два буйныя аб'екты ў Менску - ГЗЦ Prizma каля станцыі метро «Партызанская» і шматфункцыянальны комплекс Sigma на Нямізе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках