Міністр абароны Украіны: Больш чым кожны дзясяты грамадзянін уступае ў войска добраахвотна
6- 19.10.2024, 18:09
- 2,258
Умераў распавёў аб паказчыках мабілізацыі ва Украіне.
Дзякуючы новай сістэме камплектавання УСУ, больш чым кожны дзясяты (12%) уступае ў шэрагі войска добраахвотна.
Аб гэтым у каментары для Fox News сказаў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, піша censor.net.
Як адзначыў міністр, пасля таго як ва Украіне ўступіў у дзеянне новы закон аб мабілізацыі, мабілізацыйныя паказчыкі выраслі ўдвая з паловай разы.
«З моманту прыняцця закона аб мабілізацыі гэтай вясной мы павялічылі мабілізацыйныя паказчыкі ў 2,5 разы. 12% вайскоўцаў цяпер добраахвотна ўступаюць у шэрагі войска дзякуючы новай сістэме камплектавання», - распавёў кіраўнік украінскага абароннага ведамства.
Мэта закона аб мабілізацыі, са слоў Умерава, зрабіць працэс прызыву больш эфектыўным і празрыстым.
Ён дадаў, што станоўчыя лічбы мабілізацыі сведчаць аб тым, што ўкраінцы гатовыя са зброяй у руках абараняць сваю зямлю.