Мянчанка скрала заплечнік, а праз дзень вярнула яго на месца
7- 19.10.2024, 20:41
- 9,106
Чым усё скончылася?
У міліцыю Менска звярнуўся мужчына, які страціў заплечнік з грашыма, дакументамі і асабістымі рэчамі. Выявілася, што ён ненадоўга пакінуў яго без нагляду на парапеце - і гэтага часу хапіла, каб рэч знікла.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што грошы знайшліся ў 59-гадовай мянчанкі. Жанчына прыхапіла заплечнік, забрала яго дадому, але грошы - амаль 400 рублёў - пакінула сабе. На наступны дзень яна вярнула сам заплечнік на месца як ні ў чым не бывала, але адсутнасць грошай не засталася незаўважанай.
Цяпер жанчыне пагражае крымінальная справа за крадзеж.